Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Дырэктарам самага папулярнага тэатра Беларусі прызначылі экс-міліцыянта і былога ахоўніка
  2. На валютном рынке зафиксировали ситуацию, которой не было почти три года. Что происходит в обменниках
  3. Улады папрасілі ўнесці змяненні для кіроўцаў
  4. Цены на эти квартиры в Минске улетают в космос — эксперты рассказали подробности
  5. «Хопіць з імі жартаваць». Лукашэнка даручыў кіраўніку КДК «па ўсёй краіне разабрацца і пасадзіць» тых, хто губіць важны для краіны тавар
  6. Два чалавекі загінулі пасля падзення мотадэльтаплана ў Мінскім раёне. На месцы працуюць следчыя
  7. Лукашенко подписал закон, который вводит ответственность за «ряд новых правонарушений»
  8. «Тупо жалко свою жизнь». Исповедь разработчика, который после колонии смог устроиться только на 500 долларов (и вообще все сложно)
  9. «Я рускамоўная, але…» У Гомелі спрэчкі праз прыпынак грамадскага транспарту — вось што абурыла людзей
  10. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»
  11. Беларусы падалі калектыўны пазоў супраць забудоўшчыка «Мінск Свету»
  12. Дык вызвалены ці не? У гісторыі з «памілаваннем» Мікалая Статкевіча ўсплываюць усё новыя супярэчлівыя падрабязнасці
  13. «Отвечали, что все замечательно». Что не так с устройством, которое разбилось под Минском и унесло жизни двух человек
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.